Часам апісаць сітуацыю або з’яву адным словам здаецца чымсьці немагчымым. Аднак у кожнай мове ёсць спіс слоў, якія перавесці даслоўна нельга: альбо гэта будзе доўгае тлумачэнне значэння, альбо прыдатны па сэнсе сінонім. Але нават такія сінонімы не заўсёды змогуць дакладна патрапіць у першапачатковы сэнс і перадаць падтэкст. І беларуская мова не стала выключэннем!
Прапануем вам праверыць свае веды і інтуіцыю на беларускія словы, якія не маюць эквіваленту ў іншых мовах!