Як залезці ў адзіную беларускую пячору? Куды лазяць беларускія спеліелагі? Як можна да іх далучыцца? – чытайце пра цікавае месца і незвычайнае хобі беларусаў у рэпартажы карэспандэнта Міхала і відэаператара Іллі.
З думкай пошуку новага хобі і мэтай цікава вандраваць па Беларусі, я трапіў на сайт адзінага ў краіне спеліаклубу «Гелікціт-ТМ». Мой сябра Ілля дапамог звязацца з яго вопытнымі членамі. І вось я трасуся ў электрычцы на сустрэчу з нейкім цудам – адзінай беларускай пячорай.
Я быў уражаны тым, што ў гэтую пячору можна ЗАЛЕЗЦІ! Але яшчэ больш я здзівіўся, калі даведаўся: спеліялогія – хобі для маіх спадарожнікаў. Антось працуе ў лабараторыі, а Варя ў РНПЦ анкалогіі. Пры гэтым яны аблазілі зашмат чаго: «Кошина-200», «Крубера», «Ход Конём» і іншыя.
У мяне пачынае закрадвацца думка: любы жадаючы можа стаць спеліёлагам, трэба толькі захаце… «Наступны прыпынак: врпыр” – неразборліва кажа мужчына ў мікрафоне. Па рэакцыі Антося бачу – трэба выходзіць.
Шлях да пячоры няблізкі. Трэ 7-8 кіламетраў прайсці праз прыгожыя палі і крапіву пад 1,5 метра. Фоткі палёў далучаю, а на конт крапівы – выбачайце, не да таго было.


Даходзім да нейкага беларускага возера. Ідзем уздоўж, прабіраючыся праз паваленыя дрэвы і слізкія карані. А я ў каторы раз упэўневаюся: Беларусь мае захапляльную прыроду. Вось мы прыходзім праз даўно закінуты пірс і зламаную лодку. Оп! Трэ нагнуца, каб не атрымаць галінай па твару. Рамантыка!




І вось, неспадзявана, мы дабраліся да легендарнага месца – логава беларускага цмоку або адзіную беларускую пячору. З увахода ў пячору паказалася пара ног, а праз 15 секунд іхні гаспадар:
- Як унутры?, — пытаюся я.
- Цесна, залазь галавой наперад і паўзі тры метра змейкай, — дае параду ветлівы незнаёмец.
Крыху адпачыўшы, зладзілі просты абед: бутэрброды, залітыя беларускім квасам, набытым у мясцовай краме. І адразу палезлі ўнутар. Вось тут мяне апынуў невялічкі страх. Уваход у пячору сапраўды дужа вузкі і цесны: такія называюць скурадзёрамі (па зразумелых прычынах).
Трэ класціся на жывот і паўзці так метра тры. Дзякуй Пяруну, што клаўстрафобіі ў мяне няма. Набраў пабольш воздуха ў грудзі, уключыў ліхтар, камеру (пабачыць гэтую пысу можна ў нашым інстаграме) і палез унутр.




Прыблізна, праз 5 хвілін усе мы запаўзлі ўнутар. І пачынаецца другая частка нашага спеліёльнага балету – інтэрв’ю з дасведчанымі людзьмі.
Антось і Варя распавялі пра свой добры досьвед лазанія ва ўсялякі дзіркі:) Малыя і вялікія. Я запытаўся як ставяць намёты ў пячорах, няўжо знаходзяць там дастаткова месца пад лагер. На што Антоній мне адказаў:
«я табе больш скажу, часам гэта такія вялікія прасторы, што трэба шукаць месцы паменш, бо на цябе псіхалагічна давіць гэтая прастора.»
P.S. Астатнія пытанні я запрашаю вас паглядзець у нашым відэарэпартажы.




Галоўнае, што я зразумеў – гэтым можа займацца любы. Таму, калі вы даўно шукалі крутое хобі – гэта ідэальны варыянт. «Гелікціт-ТМ» у верасні набірае новую групу. Калі хвалюецеся, што не пацягнеце па грошах – не хвалюйцеся:) Клуб можа выдаць усю неабходную снарягу.




Таму вандруйце! А калі вы пойдзеце ў клуб, тэгайце нас у інстаграме. Нам будзе прыемна ведаць, што дапамаглі вам знайсці новае хобі.
Автор: Михаил Мурза