21 лютага музей Якуба Коласа адзначае Дзень роднай мовы і прапануе напiсаць лiст да Коласу. Як даўно вы заходзілі на пошту, набывалі канверты, пераймаліся, ці хопіць маркі на адпраўку чатырох аркушаў? Дзе знайсці бліжэй паштовую скрыню? Што такое адкрыты ліст? Узгадайце ўсе тыя пачуцці падчас акцыі «Ліст да Коласа».

Напішыце сапраўдны папяровы ліст да дзядзькі Якуба і адашліце яго на адрас Якуба Коласа: 220012 Мінск, вул. Акадэмічная, д. 5. Адзіная ўмова: ліст мусіць быць напісаны, аформлены ад рукі — толькі простыя аркуш паперы і аловак/асадка/пэндзаль.

Аўтараў самых пранікнёных і крэатыўных пасланняў чакаюць рамантычная экскурсія на дваіх, прагляд кінастужкі «Каханне жыве для дваіх» кінастудыі Уладзіміра Бокуна і іншыя прыемныя нечаканасці ад музея. Нягледзячы на вызначаны дзень, лісты прымаюцца да канца месяца.